БЕЛ Ł РУС

Крэмль аб апошніх заявах Трампа: Нам патрэбны час для аналізу

15.07.2025 / 13:26

Nashaniva.com

«Заявы прэзідэнта ЗША даволі сур’ёзныя. Нешта ў іх адрасавана асабіста прэзідэнту Пуціну. Нам, безумоўна, патрэбны час для аналізу сказанага ў Вашынгтоне», — сказаў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў журналістам у аўторак

Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Калі прэзідэнт Пуцін палічыць неабходным, ён гэта абавязкова пракаментуе», — дадаў Пяскоў.

Ён таксама пракаментаваў публікацыі ў заходніх выданнях, паводле якіх Трамп пытаўся ва Уладзіміра Зяленскага пра магчымыя ўдары па Маскве і Санкт-Пецярбургу.

«Такая рыторыка не толькі цяпер з’явілася. Як правіла, гэта ўсё аказваецца фэйкамі, часцей за ўсё», — заявіў Пяскоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула