У двары звычайнай хрушчоўкі ў Грушаўцы зрабілі басейн. Але не каб купацца, а для прыгажосці
Зону адпачынку назвалі Барселонай.
Гэта хрушчоўка на Волаха, 21 у мікрараёне мінскай «Ружачкі» наўрад ці магла б прыцягнуць увагу журналістаў, калі б не незвычайны двор каля першага пад’езда. Акрамя кветак тут з’явілася сажалка з вадой і самы розны дэкор, піша Realt.
Участак назвалі «Барселона».
— Басейн, ляжак, кветкі, туя… — пералічвае стваральніца гэтага двара па імені Наталля.
Ідэя стварэння ўчастка, кажа Наталля, належыць ёй, а ў рэалізацыі ўдзельнічалі і іншыя людзі.
Па словах стваральніцы «Барселоны», жыхарам такое пераўтварэнне спадабалася. Цяпер у двор прыходзяць нават з іншых раёнаў.