БЕЛ Ł РУС

ЗША ўводзяць новы візавы збор у $250 — цана візы вырасце ўдвая

15.07.2025 / 15:9

Nashaniva.com

Новыя цэны вырастуць з 1 студзеня 2026 года.

Фота: Pamela Smith / AP

З 2026 года Злучаныя Штаты пачнуць узнімаць дадатковы збор у памеры $250 за кожную неіміграцыйную візу, уключаючы турыстычныя (B-1/B-2), студэнцкія (F/M), працоўныя (H-1B) і абменныя візы (J), піша Devby.io.

Новы збор «Visa Integrity Fee» стаў часткай маштабнага закона «One Big Beautiful Bill», падпісанага прэзідэнтам Дональдам Трампам 4 ліпеня. Выключэнне складаюць толькі дыпламатычныя катэгорыі віз A і G.

Паводле ацэнак экспертаў, агульны кошт атрымання турыстычнай візы можа вырасці да $450—470, што ў 2,5 раза перавышае цяперашнюю суму.

Акрамя новага збору, таксама павышаюцца іншыя спадарожныя плацяжы, уключаючы збор за форму I-94 ($24) і павышаны кошт ESTA ($40 замест ранейшых $21).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула