БЕЛ Ł РУС

У Мінску разглядаюць праект трэцяга транспартнага кальца

15.07.2025 / 16:26

Nashaniva.com

У Мінску актыўна вядзецца рамонт і будаўніцтва транспартнай інфраструктуры. Як паведаміў дырэктар ДП «Гардарбуд» Сяргей Панеў на прэс-канферэнцыі ў БелТА, штогод у горадзе рамантуюць 4—5 пуцеправодаў.

Фота ілюстрацыйнае

Ужо завершаныя работы на двух аб’ектах — пуцеправод па вуліцы Даўгабродскай праз вуліцу Ванеева і пуцеправод над чыгункай Масква — Мінск.

Амаль завершаны і рамонт пуцеправода па вуліцы Ваўпшасава: адкрыты рух, працягваюцца аздабленне фасадаў і нанясенне разметкі.

Рамонт працягваецца на пуцеправодзе праз Свіслач па вуліцы Галадзеда. Завершаны дэмантаж, і ўжо пачаты рамонт апор. У найбліжэйшы час плануецца ўстаноўка бэлек, каб да канца года адкрыць рух у гэтым кірунку.

Таксама ідзе рэканструкцыя цэнтральнага пуцеправода паміж праспектам Незалежнасці і вуліцай Маскоўскай. Плануецца замяніць пралётныя канструкцыі і пракласці над чыгункай адзіны металічны пралёт, што палепшыць бяспеку эксплуатацыі. Завяршэнне работ таксама запланавана на гэты год.

У найбліжэйшых планах — пашырэнне Даўгінаўскага тракта.

Акрамя таго, распрацоўваюцца іншыя праекты, у тым ліку праца над трэцім кальцавым шляхам, які злучыць Фрунзенскі, Цэнтральны, Кастрычніцкі і Маскоўскі раёны.

Сярод ужо рэалізаваных аб’ектаў Панеў назваў рамонт пуцеправода па праспекце Жукава — аднаго з самых працяглых у горадзе, а таксама складаную рэканструкцыю моста праз чыгунку на вуліцы Ваўпшасава, для якой спатрэбіліся асобныя інжынерныя рашэнні.

Чытайце таксама:

Чыноўнікі расказалі, як змагаюцца з падтапленнямі ў Мінску

Як ідзе рамонт моста на праспекце Незалежнасці ФОТЫ

Завяршыць рамонт мастоў у Мінску плануюць да 2027 года

Верхні горад і Ракаўскае прадмесце чакае вялікае пераўтварэнне. Што зменіцца?

Праз «пагрозу жыццю і здароўю грамадзян». У Мінску да канца года перакрыюць вуліцу Галадзеда

Каментары да артыкула