Грыбнікі запісваюць відэа, як проста ў лесе ядуць «чортавы яйкі»
Беларускія грыбнікі ў ліпені пачалі масава выкладаць у інтэрнэт відэа, на якіх яны збіраюць і ядуць грыб пад назвай вясёлка звычайная, таксама вядомы як «чортава яйка». У некаторых роліках людзі ўжываюць гэты грыб сырым — проста ў лесе, толькі злёгку ачысціўшы ад смецця, заўважыла выданне Telegraf.news.
Такі грыб сапраўды лічыцца ядомым на ранняй стадыі развіцця — у выглядзе яйка. У Францыі, напрыклад, яго ядуць як радыску — з соллю і перцам. Ён нават трапляе ў салаты і амлеты. Аднак пасля таго як грыб прарастае, ён хутка пачынае гніць і становіцца непрыдатным да ўжывання.
Пры гэтым спецыялісты папярэджваюць, што збіраць вясёлку варта толькі тым, хто добра разбіраецца ў грыбах. Ёсць рызыка пераблытаць яе з іншымі грыбамі, напрыклад, з ілжэпорхаўкай, якая можа выклікаць атручванне.
Акрамя кулінарнага выкарыстання, вясёлку таксама выкарыстоўваюць у народнай медыцыне: у выглядзе настоек, для амаладжэння, лячэння боляў, падагры і нават у касметычных мэтах — напрыклад, як маску для твару. Беларусы ўжо некалькі гадоў вывучаюць яе супрацьракавыя і антымікробныя ўласцівасці.
Чытайце таксама:
Як правільна выбіраць грыбы і якія цяпер на іх цэны?
На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі
Колькі можна зарабіць на грыбах за дзень? Беларус правёў эксперымент і застаўся задаволены