Белы дом прызнаў, што Трамп пытаўся ў Зяленскага пра магчымасць «ударыць па Маскве»
Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Лівіт заявіла, што паведамленні СМІ пра апошнюю размову прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і кіраўніка ўкраінскай дзяржавы Уладзіміра Зяленскага адносна патэнцыйнага «ўдару па Маскве» былі вырваныя з кантэксту, піша «Еўрапейская праўда».
Кэралайн Лівіт. Фота: Win McNamee/Getty Images
Паводле інфармацыі выданняў Financial Times і The Washington Post, падчас размовы з Зяленскім напярэдадні Дональд Трамп спытаў, ці можа Кіеў нанесці ўдар па Маскве і Санкт-Пецярбургу.
Крыніца FT сцвярджае, што прэзідэнт ЗША заклікаў «прымусіць іх [Расію. — рэд.] адчуць боль» і падштурхнуць да мірных перамоў. Зяленскі, гаворыцца ў матэрыяле The Washington Post, пацвердзіў, што Украіна можа ўдарыць па расійскай сталіцы, «калі вы дасце нам неабходную зброю».
Каментуючы гэтыя паведамленні, прэс-сакратарка Белага дома абвінаваціла Financial Times у «вырыванні слоў з кантэксту, каб атрымаць клікі».
«Прэзідэнт Трамп толькі задаваў пытанні, а не заклікаў да далейшых забойстваў. Ён нястомна працуе, каб спыніць забойствы і пакласці канец гэтай вайне», — дадала яна.
Чытайце таксама:
Пазняк: Кэралайн Лівіт — гэта проста знаходка веку
Прэс-сакратарка Белага дома моліцца перад кожнай камунікацыяй з журналістамі
Трамп адгаварыў рэспубліканцаў ад падтрымкі закона аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі
Трамп разглядае магчымасць паставак Украіне ракет Tomahawk
«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі