БЕЛ Ł РУС

Пажар на «Кераміне» патушылі

15.07.2025 / 20:29

Nashaniva.com

Пажар на заводзе «Керамін» удалося патушыць, пацярпелых няма. Пра гэта паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Скрыншот з відэа

Для ліквідацыі пажару ў адным з цэхаў прадпрыемства прыцягваліся 110 ратавальнікаў і 22 адзінкі тэхнікі. Трох работнікаў цэха эвакуявалі яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, узгаранне здарылася з-за няспраўнасці тэхналагічнага абсталявання.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, гарэла абсталяванне, аліва і камунікацыі. Агульная плошча пажару складала каля 40 квадратных метраў.

Чытайце таксама:

Нешта загарэлася на заводзе «Керамін» ВІДЭА

У Гомелі адбыўся пажар у раёне прадпрыемства ВПК

У Дрыбінскім раёне маланка выклікала пажар у школе

Каментары да артыкула