БЕЛ Ł РУС

Віленскую кнігарню з беларускімі кнігамі ў Зарэччы затапіла падчас залевы

15.07.2025 / 20:43

Nashaniva.com

Кнігарню The Bookest World у віленскім раёне Зарэчча (Ужупіс) затапіла падчас залевы, якая абрынулася на сталіцу Літвы ўчора. Незалежная крама, дзе прадавалі ў тым ліку шмат кніг на беларускай, украінскай і рускай мовах, часова спыніла сваю працу.

Фота: t.me/the_bookest_world

«Гарадская ліўневая каналізацыя аказалася засмечанай, крама імгненна ператварыўся ў грот з вадаспадам. Шмат кніг патанула ў гразі з вадой, толькі частку ўдаласць выратаваць. Крама толькі ацэньвае страты і калі яны стануць зразумелыя — зможа паведаміць, як можна будзе ім дапамагчы», — піша сама крама.

Чытайце таксама:

Чыноўнікі расказалі, як змагаюцца з падтапленнямі ў Мінску

На Мінск зноў абрынулася трапічная залева, у Лошыцы машыны паплылі

У Мінску адключыліся святлафоры на некаторых скрыжаваннях

Каментары да артыкула