БЕЛ Ł РУС

«Вада з другога паверха топіць першы і трапляе ў ліфты». Адзін з дамоў у «Мінск-Свеце» зноў паплыў

16.07.2025 / 7:22

Nashaniva.com

Жыхары «Мінск-Свету» кожны раз з жахам чакаюць залеваў, якія гэтым летам адбываюцца ў сталіцы амаль што кожны дзень. З-за дажджоў пакутуюць многія новабудоўлі квартала.

У аўторак патоп адбыўся ў доме «Маракеш» на вуліцы Леаніда Левіна, 2. Відэа затаплення выглядаюць даволі эпічна, піша Onliner.by.

Пра сітуацыю распавяла жыхарка дома «Маракеш»:

— Кожны раз, калі ідзе дождж, адбываецца такая сітуацыя. Вада з тэрасы другога паверха топіць першы. У тым ліку вада трапляе ў ліфты, якія пасля гэтага адключаюць на прасушку.

— Заяўкі ў сэрвісную арганізацыю пакідаюцца рэгулярна, але не атрымліваюць адказу, — кажа дзяўчына. — Наколькі я ведаю, у некаторых іншых дамах падобная сітуацыя.

З такой «мокрай праблемай» сапраўды сутыкаюцца жыхары многіх новабудоўляў «Мінск-Свету». Ліўні час ад часу выклікаюць патоп у дамах «Глазга», «Мазурка», «Венецыя», «Барселона», «Сінгапур» і іншых. Сэрвісная арганізацыя стараецца рэагаваць на тое, што адбываецца, але заліванні працягваюцца.

Чытайце таксама:

На Мінск зноў абрынулася трапічная залева, у Лошыцы машыны паплылі

Моцная залева прывяла да транспартнага калапсу ў Мінску

Чыноўнікі расказалі, як змагаюцца з падтапленнямі ў Мінску

Каментары да артыкула