БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам учора бачылі смерч

16.07.2025 / 10:15

Nashaniva.com

У другой палове дня 15 ліпеня на сталічны рэгіён абрынулася моцная навальніца з залевамі, якія прывялі да збояў у руху гарадскога транспарту. Аднак былі не толькі ападкі: у раёне аграгарадка Лугавая Слабада, што пад Мінскам, сведкі зафіксавалі з’яву, якую ў Беларусі бачаць нячаста — смерч.

Відэа з месца здарэння апублікаваў падпісчык канал «Мінскі раён LIVE» з каментарыем: «Лугавая Слабада сёння. Прыкладна так».

Канал «Метеовайб» патлумачыў, што на відэа можна бачыць кандэнсацыйную варонку. Яна ўзнікла пры амаль поўнай адсутнасці зрухаў ветру ў сярэдняй трапасферы і адносна сціплых паказчыках зруху ў ніжнім слоі атмасферы (0—1 км).

«Мяркуючы па нізкай базе воблака, гэта сапраўды мог быць смерч», — адзначылі адмыслоўцы.

@minskoblastnovosti5 В районе агрогородка Луговая Слобода 15.07 зафиксировано явление, которое в Беларуси видят все чаще — смерч #смерч #ливень #беларусьновости #новостибеларуси #минск ♬ Raining Outside - Sound Library XL

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула