БЕЛ Ł РУС

У МНС распавялі пра наступствы ўчорашняй непагадзі: пашкоджанні, падтапленні, паваленыя дрэвы

16.07.2025 / 10:40

Nashaniva.com

15 ліпеня на тэрыторыю Беларусі абрынуўся лівень з навальніцамі. Найбольш пацярпелі ад прыроднай стыхіі ў Мінскім, Віцебскім і Гомельскім рэгіёнах.

У сталіцы з 13:20 да 18:00 выпала 45 мм ападкаў — двайная норма, што выклікала падтапленні 17 участкаў дарог, 4 прыватных дамоў, падвала шматкватэрнага дома і трох адміністрацыйных будынкаў.

Паводле «Мінсктранса», надвор’е выклікала перабоі ў працы грамадскага транспарту.

У Жлобіне за гадзіну выпала 32,7 мм ападкаў, што прывяло да падтаплення прыватнага дома на вул. Чкалава. 

Увечары адбыліся дзве аварыйныя сітуацыі на дарогах Віцебшчыны. У 19:40 у Браслаўскім раёне з-за дажджу на дарогу з’ехаў земляны адкос з расліннасцю, рух быў перакрыты і адноўлены пасля ачысткі праезнай часткі.

А 22:07 каля в. Гарадняны адбыўся падмыў і разбурэнне ўчастка дарогі Н-2306, праезд быў зачынены, арганізаваны аб’езд, там ідуць рамонтныя працы.

У Мінскім раёне, паблізу аграгарадка Лугавая Слабада, на тэрыторыі філіяла «Мінскі» ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» пашкоджаны дахі двух сельскагаспадарчых будынкаў.

Акрамя таго, зафіксаваны тры выпадкі падзення дрэў: адзін — у Віцебскай вобласці, два — у Мінску. У Полацку ад падзення дрэва быў пашкоджаны легкавы аўтамабіль. 

Па дадзеных МНС, ніхто з людзей не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула