БЕЛ Ł РУС

Як з 30 «квадратаў» зрабіць еўрааднушку? Гаспадар гэтай кватэры ў «Мінск-Свет» паказаў майстар-клас

16.07.2025 / 12:35

Nashaniva.com

Малагабарытныя кватэры трывала ўвайшлі ў жыццё і нібыта сталі нормай. Уладальнікі аднушак хутка адаптуюцца да новых умоў і ўмудраюцца выціснуць з кампактнага жылля максімум. Напрыклад, гаспадар гэтай аднапакаёвай кватэры ў адной з вышынных будынкаў у «Мінск-Свет» здолеў размясціць на 30 квадратных метрах усё, што трэба для жыцця. Onliner расказвае, як яму гэта ўдалося.

Кампактная аднушка з выдзеленай спальняй заняла 32 «квадраты» на 15 паверсе ў шматпавярхоўцы «Гаваі», якую пабудавалі ў квартале «Трапічныя астравы» ў 2023 годзе. Жылых у ёй усяго 22 метры, але гэта не стала праблемай для ўладальніка.

У кватэры знайшлося месца гасцінай з раскладной канапай, кухні і нават спальнаму месцу, што аддзелена ад агульнай прасторы шкляной перагародкай.

Аднапакаёвая кватэра ўкамплектавана ўсёй неабходнай мэбляй: ёмістай шафай, убудаванай кухняй з усёй тэхнікай — электрычнай плітой, выцяжкай, убудаваным халадзільнікам і посудамыйкай.

Вокны ў кватэры выходзяць на паўднёва-заходні бок, таму любавацца захадамі можна ў панарамнай лоджыі.

За ўкамплектаваную аднушку ўладальнік хоча $105 тысяч па курсе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула