БЕЛ Ł РУС

Вярхоўная Рада Украіны афіцыйна адправіла ў адстаўку Дзяніса Шмыгаля

16.07.2025 / 15:28

Nashaniva.com

Вярхоўная Рада прагаласавала за адстаўку прэм’ер-міністра Украіны Дзяніса Шмыгаля.

Дзяніс Шмыгаль. Фота: AP

«За» прагаласаваў 261 дэпутат, супраць — ніхто, чатыры — устрымаліся, 65 чалавек не галасавалі.

Шмыгаль узначальваў урад Украіны з сакавіка 2020 года, найдаўжэй з астатніх прэм'ераў.

Кабмін павінна ўзначаліць Юлія Свірыдзенка.

Чытайце таксама:

Зяленскі прапанаваў узначаліць урад Украіны Юліі Свірыдзенка

Каментары да артыкула