БЕЛ Ł РУС

Мінпрацы запусціла чат-бот для паведамленняў пра затрымкі заробкаў

16.07.2025 / 16:38

Nashaniva.com

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны запусціла новы чат-бот у тэлеграме для тых беларусаў, каму затрымліваюць зарплату або сацыяльныя выплаты. Цяпер паведаміць пра такую праблему можна некалькімі клікамі, паведамляе прэс-служба ведамства.

У чат-боце пад назвай pszbyBot карыстальнік выбірае сваю праблему, уводзіць асабістыя даныя, інфармацыю пра працадаўцу і перыяд, за які не выплацілі грошы.

Адказ ад спецыяліста міністэрства абяцаюць прыслаць не пазней за наступны працоўны дзень. Ён удакладніць інфармацыю і дасць інструкцыі, што рабіць далей.

Таксама паведамляецца, што пасля абнаўлення сайта Мінпрацы з’явілася магчымасць бясплатна карыстацца рознымі паслугамі, у тым ліку і гэтым новым інструментам.

Чытайце таксама:

У Мінпрацы расказалі, хто можа атрымаць кампенсацыю за наступствы непагадзі

З 1 ліпеня ўсе сацыяльныя выплаты пералічваюць толькі на базавы рахунак

У Мінпрацы патлумачылі, што будзе з пенсіямі і дапамогамі, калі базавы рахунак у банку не адкрыты да 20 чэрвеня

У Беларусі 470 тысяч пенсіянераў працягваюць працаваць — і іх колькасць павялічваецца

Каментары да артыкула