БЕЛ Ł РУС

Беларускі ВУП вырас на 2,1%

16.07.2025 / 19:9

Nashaniva.com

У першай палове 2025 года, па звестках Белстата, валавы ўнутраны прадукт Беларусі павялічыўся на 2,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. 

Фота ілюстрацыйнае

Паводле першай ацэнкі, аб’ём ВУП у дзейных цэнах склаў 129,4 мільярда рублёў. У супастаўных цэнах гэта 102,1% да ўзроўню першага паўгоддзя 2024 года.

Індэкс-дэфлятар ВУП, які адлюстроўвае рост цэн на прадукцыю і паслугі, склаў 111,9% у параўнанні з першай паловай мінулага года.

Чытайце таксама:

Медыянны заробак у Беларусі за год павялічыўся амаль на 20%

Белстат: У Мінску сярэдні заробак чыстымі склаў 1000 даляраў

Белстат запусціў бот у Telegram

Рэальныя даходы насельніцтва павялічыліся на 10,8%

Каментары да артыкула