БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Інданезіі прылятаў да Лукашэнкі, каб пагаварыць пра ўгнаенні

16.07.2025 / 19:16

Nashaniva.com

Прэзідэнт Інданезіі Прабова Субіянта патлумачыў свой нечаканы візіт у Беларусь 15 ліпеня перамовамі аб пастаўках угнаенняў, заўважыла выданне Reform.news.

Фота: BPMI Setpres/BelTa

Паводле паведамлення прэс-службы прэзідэнта Інданезіі, сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам прайшла ў рэзідэнцыі «Азёрны», яна доўжылася тры гадзіны і мела, як сцвярджаецца, нязмушаную, сяброўскую атмасферу.

Бакі абмеркавалі шэраг стратэгічных пытанняў, у тым ліку магчымасці супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Асаблівая ўвага была нададзена тэме гандлю сыравіннымі таварамі і забеспячэнню Інданезіі беларускімі ўгнаеннямі.

Азіяцкі госць падкрэсліў, што Беларусь мае патрэбу ў пэўных таварах з Інданезіі, а Інданезіі, у сваю чаргу, патрэбныя ўгнаенні, у тым ліку калій.

У перамовах з інданезійскага боку ўдзельнічаў сакратар Кабінета міністраў Тэдзі Індра Віджая, а з беларускага — віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч і Сяргей Зелянкевіч, памочнік сына Лукашэнкі — Віктара.

Чытайце таксама:

У Беларусь праездам з Еўропы зазірнуў прэзідэнт Інданезіі

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Да Лукашэнкі прыляцеў чарговы афрыканскі госць

Каментары да артыкула