У цэнтры Мінска проці начы выстраілася вялізная чарга людзей, некаторыя ў піжамах ВІДЭА
Познім вечарам 16 ліпеня на праспекце Пераможцаў у Мінску з’явілася вялікая чарга людзей, сярод якіх шмат хто быў апрануты ў піжамы, халаты і начныя кашулі. Гэтым зацікавіліся мінакі і знялі ўсё на відэа, заўважыла «Люстэрка».
Скрыншот з відэа
Аказалася, што гэта — начны распродаж у кнігарні на праспекце Пераможцаў, 3. Мерапрыемства арганізавала сетка OZ. З 21:00 да 04:00 раніцы там абяцалі зніжкі да 40% на кнігі ад вядомых выдавецтваў. А тым, хто прыйшоў у піжамах, дарылі кнігу ў падарунак.
Такія акцыі ўжо праводзіліся раней — летась, напрыклад, распродаж наведалі больш за 5000 чалавек, і каля чвэрці з іх прыйшлі ў начной вопратцы, каб атрымаць бонус.
Арганізатары адзначылі, што ўваход свабодны, але непаўналетнія могуць удзельнічаць толькі з дарослымі.