БЕЛ Ł РУС

Мінскае «Дынама» вылецела з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў у першым раўндзе

17.07.2025 / 0:17

Nashaniva.com

Але працягне выступ у кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

football.by

Супернікам «Дынама» ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў быў балгарскі «Лудагорац». Тыдзень таму балгары дома мінімальна выйгралі — 1:0.

Сёння яны забілі першымі ў канцы першага тайма, але ў пачатку другога тайма «дынамаўцы» адказалі двойчы (Мустафа Джымет і Педра Ігар) — 2:1.

Матч перайшоў у авертайм, дзе на 100-й хвіліне форвард «Лудагорца» Эрык Біле лік зраўняў — 2:2. Па суме двух матчаў у наступны раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў ідзе «Лудагорац».

«Дынама» працягне выступ у другім раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Супернікам будзе албанская «Эгнація», што ў аўторак у Ісландыі разгромна прайграла ісландскаму «Брэйдабліку» 0:5.

Паядынкі пройдуць 24 і 31 ліпеня. Год таму мінскае «Дынама» дабралася да асноўнай стадыі Лігі канферэнцый.

Сёння, у чацвер, адбудуцца тры матчы ў адказ кваліфікацыі першага раўнду Лігі канферэнцый. Тыдзень таму ўсе тры беларускія клубы перамаглі ў сваіх матчах.

Беларускія клубы хатнія матчы гуляюць у Венгрыі без гледачоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула