«Гэта хлеб ці клей?»: жыхарка Баранавічаў абурылася якасцю прадукцыі хлебазавода
Жыхарка Баранавіцкага раёна паказала ў тыктоку, што хлеб з Ляхавічаў унутры аказаўся падобны на сырую клейкую масу.
У тыктоку з’явілася відэа, на якім жыхарка Баранавіцкага раёна разразае хлебную «цаглінку» ад Ляхавіцкага спажывецкага таварыства. Тое, што яна паказала ў кадры, мякка кажучы, здзіўляе: там суцэльная непрапечаная, ліпкая маса.
«Клей нейкі ці што гэта?» — дзівіцца дзяўчына.
Дарэчы, відэа ўжо выдалена, аднак яго захавала BGmedia.