БЕЛ Ł РУС

У выніку расійскага ўдару па Дняпры загінуў адзін чалавек, 10 параненыя

17.07.2025 / 9:40

Nashaniva.com

Адзін чалавек загінуў і яшчэ 10 пацярпелі ў выніку расійскага ўдару беспілотнікамі па горадзе Днепр і вобласці ноччу 17 ліпеня. Пра гэта паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак у Telegram.

Фота з тэлеграм-канала Сяргея Лысака

«Пад масіраванай атакай апынуўся Днепр. У абласным цэнтры загінуў адзін чалавек. Яшчэ некалькі пацярпелі. Мужчыны 35, 37, 40 і 52 гадоў шпіталізаваны. Трое з іх — у цяжкім стане. 70-гадовы пацярпелы будзе прыходзіць у сябе дома», — напісаў Сяргей Лысак.

У выніку атакі ўзнікла адразу некалькі пажараў і былі пашкоджаны прадпрыемствы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула