БЕЛ Ł РУС

Беларусам патлумачылі, што рабіць, калі ўпаў дрон

17.07.2025 / 12:9

Nashaniva.com

Што за беспілотнікі лётаюць і падаюць у Беларусі, не тлумачыцца.

Ельская раёнка «Народны голас» апублікавала парады мясцовага ваенкама Дзмітрыя Русецкага, што трэба рабіць пры знаходцы беспілотніка.

«Беспілотныя лятальныя апараты разбіваюцца ў выпадку паспяхова здзейсненай атакі або пры працы сродкаў СПА (супрацьпаветранай абароны). Нават пасля прызямлення прылады могуць быць небяспечныя», — тлумачыць раёнка.

У выпадку, калі чалавек убачыць дрон, ён павінен патэлефанаваць у міліцыю, назваўшы сваё імя і месца знаходкі дрона; «апісаць «характар паводзінаў» лятальнага апарата»; удакладніць, ці ёсць побач відэаназіранне; не фатаграфаваць і не тэлефанаваць паблізу.

Такім чынам улады прызнаюць, што дроны рэгулярна залятаюць у Беларусь, але што за яны, не тлумачаць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула