БЕЛ Ł РУС

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго

18.07.2025 / 8:0

Nashaniva.com

Тыктокерка Лада Рагулева падзялілася радаснай навіной: ёй зрабілі прапанову рукі і сэрца. Праўда, настрой як у будучай жонкі, так і ў мужа адразу пагоршаў, калі ім расказалі, колькі будзе каштаваць сціплае вяселле пад Мінскам на 30 персон.

Лада Рагулева. Скрыншот: @ladaraguleva / TikTok

«Мы пачалі глядзець сядзібы, цэны і сустрэліся з арганізатарам. Дык вось: вяселле ў сядзібе пад Мінскам ужо ў чэрвені 2026-га прыблізна на 30 чалавек будзе каштаваць ад 10 да 15 тысяч даляраў. І гэта ціха, па-сямейнаму, з густам. Без нейкіх музыкаў, кавер-гуртоў і дадатковых празмернасцяў. І пры гэтым 10 тысяч даляраў — самы мінімум, у які яшчэ трэба будзе пастарацца ўпісацца. Мы разумелі, што вяселле — гэта дорага, але ў нашай галаве былі крыху іншыя лічбы», — не хавае непрыемнага здзіўлення нявеста.

@ladaraguleva

♬ Classic classical gymnopedie solo piano(1034554) - Lyrebirds music

Дзяўчына папрасіла парады: ці варта аддаваць такую суму за адзін дзень у жыцці ці лепш проста распісацца, схадзіць на вячэру з блізкімі і паляцець адпачываць?

Меркаванні падзяліліся. Адны лічаць, што за такія грошы лепш паляцець на Мальдывы.

«10 штук — гэта крутая кругасветка на лайнеры!» — пераконвае адзін з каментатараў.

Нехта не бачыць праблемы ў суме:

«Нармальны кошт для такой важнай падзеі. Мы за сваё вяселле аддалі 12 тысяч даляраў і ні пра што не шкадуем».

Разам з гэтым людзі заўважылі, што свята будуць згадваць усё жыццё, а ў адпачынак можна лётаць штогод.

«І мы, і сябры, і сваякі і праз чатыры гады згадваем наша вяселле як адну з самых яркіх падзей. У падарожжы лётаем практычна кожны год — гэта не так запамінаецца ўжо. Ну і пасля вяселля на падораныя грошы мы падарожжа ў Турцыю сабе арганізавалі. Так што і абіраць не давялося — вяселле ці падарожжа», — падзялілася досведам адна з каментатарак.

Таксама ўжо жанатыя беларусы параілі Ладзе ці зусім адмовіцца ад арганізатараў і рабіць усё самім, ці пашукаць больш даступныя сядзібы для эканоміі:

«У мінулым годзе было вяселле на 57 чалавек, сядзіба за некалькі кіламетраў ад Мінска плюс 30 чалавек паклалі там спаць. Усё-ўсё нам абышлося ў $6000».

«50 чалавек, арэнда залы і горы ежы з алкаголем — аддалі каля трох тысяч даляраў. Сядзіба «Дукорскі маёнтак». Найлепшае месца ва ўсіх сэнсах». 

«Згулялі шыкоўнае вяселле — каля 6 тысяч даляраў у Мінску на 30 чалавек».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула