БЕЛ Ł РУС

У вадаёме пад Мінскам масава гіне рыба

17.07.2025 / 16:49

Nashaniva.com

У вадаёме каля вёскі Тарасава на паверхні вады бачна мёртвых рыбін, а непрыемны пах адчуваецца на вялікай адлегласці. Экалагічныя службы ўжо адрэагавалі: былі ўзяты пробы вады для лабараторных даследаванняў, піша pristalica.by.

Фота: pristalica.by

Для разбору сітуацыі была створана камісія з прадстаўнікоў Ждановіцкага сельвыканкама, раённай інспекцыі аховы прыроды, ветэрынарнай службы і прадстаўнікоў агракамбіната «Ждановічы», які карыстаецца гэтым участкам.

Паводле слоў намесніка дырэктара прадпрыемства Аляксея Пятрушы, гібель рыбы часта адбываецца летам, калі доўга трымаецца высокая тэмпература. У гэтым годзе спякота прыйшла крыху пазней, але наступствы аказаліся падобнымі.

Райвыканкам даручыў агракамбінату арганізаваць ачыстку вадаёма і вываз мёртвай рыбы. Працаўнікі прадпрыемства ўжо пачалі працу на месцы.

Прычыны здарэння пакуль не высветленыя. У раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў заявілі, што рабіць высновы яшчэ рана — дакладныя звесткі з’явяцца толькі пасля лабараторных аналізаў. Спецыялісты просяць насельніцтва пачакаць вынікаў экспертызы.

Чытайце таксама:

Грыбнікі запісваюць відэа, як проста ў лесе ядуць «чортавы яйкі»

Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску

Якая сувязь паміж БелАЭС і атлантычным ласосем? Аказваецца, самая непасрэдная

Каментары да артыкула