БЕЛ Ł РУС

Аўтобусы на выезд з Беларусі моцна спазняюцца

18.07.2025 / 8:7

Nashaniva.com

Аўтобусы, што едуць у Літву і Латвіі, моцна затрымліваюцца, паведамляе тэлеграм-канал «Мінсктранс. Міжнародныя маршруты».

Аўтобус Мінск — Рыга, які выехаў з сталіцы Беларусі а 22-й гадзіне, толькі ў 07:57 выехаў з літоўскай мяжы.

Аўтобус Мінск — Каўнас, які выехаў з Мінска а 23:00, а 7-й раніцы яшчэ стаяў на літоўскай мяжы. 

Аўтобус Мінск — Вільня, адпраўленнем са сталіцы Літвы а 8-й, у 07:08 яшчэ стаяў на беларускай мяжы ў бок Літвы.

Пры гэтым сайт Памежнага камітэта паведамляе, што чэргаў на літоўскай мяжы на выезд з Беларусі няма зусім.

На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаяць 538 легкавых аўтамабіляў і 37 аўтобусаў.

Чытайце таксама:

Беларускія мытнікі адказалі на скаргі адносна доўгага афармлення на мяжы

«Такая праца дыскрэдытуе бязвізавы рэжым». Беларусы сцвярджаюць, што праца беларускіх мытнікаў ганебная для краіны

Дзяўчына падсела ў другі аўтобус у чарзе і прайшла мяжу Польшчы з Беларуссю ўсяго за паўсутак

Каментары да артыкула