БЕЛ Ł РУС

Belgee заціснула паміж двума аўтамабілямі. Крыўдная аварыя ў Мінску 

18.07.2025 / 8:27

Nashaniva.com

Калі адначасова дзве машыны перастройваюцца ў адну паласу, далёка не заўсёды ўсё праходзіць гладка. Гэтым разам адначасовыя манеўры двух кіроўцаў скончыліся аварыяй, прычым у ёй заадно пашкоджаны яшчэ адзін аўтамабіль, піша Onliner.by.

ДТЗ адбылося ў чацвер удзень на вул. Сурганава. Кіроўца вырашыў перастроіцца направа, але адначасова з ім у той жа рад заязджаў інкасатарскі аўтамабіль. У выніку кітайскі красовер апынуўся заціснутым паміж ім і Mercedes.

— Самае іранічнае, што «Яндэкс Карты» паказвалі мне, што ў гэтым месцы аварыя. Верагодна, ужо разабраліся. І на гэтым жа месцы другая адбылася, якую і запісаў, — заўважыў аўтар відэа. — Я свае кантакты пакінуў хлопцам, ужо адправіў ім відэа. Зараз разбіраюцца, думаю, утварыўся затор.

Таксама ён паведаміў што за рулём Belgee быў малады хлопец, а ў Mercedes — мужчына.

Пункт 59 ПДР гаворыць: «Пры перастраенні, выездзе на трамвайныя шляхі, з’ездзе з іх кіроўца павінен саступіць дарогу транспартным сродкам, што рухаюцца ў спадарожным напрамку, без змянення іх напрамку руху.

Пры адначасовым перастраенні транспартных сродкаў кіроўца павінен саступіць дарогу транспартнаму сродку, які знаходзіцца справа. Гэтым правілам павінен кіравацца кіроўца, транспартны сродак якога з’язджае з трамвайных пуцей».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула