БЕЛ Ł РУС

Telegram пачаў рэгістрацыю прадстаўніцтва ў Расіі? Дураў абвяргае

18.07.2025 / 10:37

Nashaniva.com

Учора з'явіліся навіны, што Telegram пачаў рэгістрацыю прадстаўніцтва ў Расіі.

Павел Дураў. Фота: сацсеткі

Гэта вынікала з інфармацыі аб «Дзейнасці замежных асоб у сетцы інтэрнэт на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі» на сайце Раскамнадгляду.

У спісе «абавязкаў» насупраць патрабаванні РКН «стварыць філіял, ці адкрыць прадстаўніцтва, ці заснаваць расійскую юрыдычную асобу» паказана, што яно знаходзіцца «ў стадыі ўзгаднення», піша Astra.

Згодна з расійскім законам, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2022 года, уладальнікі замежных IT-рэсурсаў з буйной расійскай аўдыторыяй абавязаны адкрываць афіцыйныя прадстаўніцтвы ў Расіі.

Стваральнік Telegram Павел Дураў пасля гэтых навін згадаў сваё ж старое паведамленне з фразай «магчыма, што мы маем справу не з бяскрыўднымі памылкамі журналістаў, а з мэтанакіраванай кампаніяй па дыскрэдатацыі» і напісаў: «100%».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула