На выходных чакаюцца навальніцы і залевы
Прагноз надвор'я на 19—20 ліпеня.
У суботу днём будзе ўплыў цыклону з цэнтрам над паўднёва-ўсходнімі раёнамі Беларусі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы.
Уначы ў асобных раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагрымяць навальніцы.
Удзень месцамі пры навальніцах пройдуць моцныя залевы, у асобных раёнах магчымы град. Вецер пры навальніцах парывісты.
Ноччу +13..+18°С, максімальная днём +21..+27°С.
У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах краіны прагрымяць навальніцы, днём магчымы град. Ноччу +11..+18°С, максімальная днём +18..+25°С.