Колькі будзе каштаваць адпачынак на кітайскім востраве Хайнань, куды можна будзе даляцець прамым рэйсам з Мінска
З 8 кастрычніка «Белавія» будзе лятаць на Хайнань. Рэйс будзе выконвацца раз раз на тыдзень. Пералёт прамым рэйсам з Мінска зойме каля 10 гадзін і будзе ажыццяўляцца ў эканамічным і бізнэс-класах. Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый пацікавіўся ў намесніка дырэктара кампаніі «Ваяжтур» Наталлі Ююкінай. колькі будзе каштаваць тур.
Курорт Хайнаня. Фота: Wikimedia Commons
«Туры на Хайнань з прамым пералётам будуць прадавацца па кошце ад 3500 рублёў на чалавека ў двухмесным нумары — што супастаўна з цэнамі на адпачынак у папулярных Эміратах, Турцыі і Егіпце», — сказала яна.
Наталля Ююкіна дадала, што грамадзянам Беларусі віза ў Кітай не патрабуецца — калі вы плянуеце знаходзіцца на востраве ня болей за 30 дзён (і ня болей за 90 дзён цягам каляндарнага году).
«Найбольш спрыяльным перыядам для адпачынку лічыцца перыяд з кастрычніка па сакавік, калі ўсталёўваецца сухое і цёплае надворʼе, а востраў патанае ў пышнай трапічнай зеляніне», — сказала менеджар.