БЕЛ Ł РУС

Сяргей Ціханоўскі папрасіў аб дапамозе

18.07.2025 / 14:19

Nashaniva.com

Патрабуецца сабраць восем тысяч еўра, усе выдаткі пойдуць на медыцынскія абследаванні.

«Прывітанне, сябры. Маё імя — Сяргей Ціханоўскі. Мне няпроста прасіць аб дапамозе, але прыйшла і мая чарга. Сёння я звяртаюся да вас па падтрымку, як і дзясяткі іншых беларусаў, якія перажылі рэпрэсіі. Мая жонка — лідарка дэмакратычных сіл, але гэта не азначае, што за маёй спінай неабмежаваныя рэсурсы, а мае праблемы са здароўем вырашаюцца аўтаматычна. Маё аднаўленне — выклік для мяне, як і для кожнага, хто прайшоў праз турму», — кажа Сяргей.

«Я выйшаў з падарваным здароўем. І зараз мая галоўная задача — аднавіцца, каб працягваць паўнавартасна жыць, працаваць і змагацца.

Я хачу паправіць здароўе, вярнуць сваю сілу і працягваць быць карысным. Для сваёй сям'і, для Беларусі, для вас. Дзякуй за падтрымку і веру! Сяргей Ціханоўскі».

Сума збору — €8000

€2500 — поўнае медыцынскае абследаванне

За пяць гадоў мне не зрабілі ніводнага аналіза. Трэба зразумець, у якім стане мой арганізм, прайсці УГД, МРТ, здаць аналізы і патрапіць да патрэбных лекараў па кансультацыю.

€4500 — стаматалогія і пратэзаванне

Амаль усе зубы знішчаныя. За кратамі стаматалагічныя праблемы вырашаюць адным спосабам — хірургічна. Цяпер мне трэба прайсці поўнае лячэнне, пратэзаванне, каб не адчуваць боль кожны раз, калі я ем ці размаўляю.

€1000 — карэкцыя зроку

Зрок упаў значна. Патрабуецца дыягностыка і ці падбор акуляраў, ці аперацыя».

Падтрымаць Сяргея праз Байсол.

Чытайце таксама:

Ціханоўская: Як Сяргея прывезлі ў Вільню, мы адразу паехалі ў краму купляць майкі, джынсы. І яму падабаецца, што ён такі стройны

Каментары да артыкула