БЕЛ Ł РУС

Еўрасаюз увёў поўную забарону на фінансавыя транзакцыі ў дачыненні да некалькіх банкаў Беларусі

18.07.2025 / 15:4

Nashaniva.com

Еўрасаюз пашырыў частковую забарону на фінансавыя паслугі ў дачыненні да Беларусі ў межах 18-га пакета санкцый. Пра гэта гаворыцца ў заяве Рады ЕС.

Фота: AP

«Забарона на спецыяльныя фінансавыя паслугі пашырана да поўнай забароны на транзакцыі. Уводзіцца таксама эмбарга на імпарт зброі з Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.

Санкцыі ўведзены таксама ў дачыненні да васьмі аб’ектаў, звязаных з ваенна-прамысловым комплексам Беларусі, іх назвы пакуль не ўдакладняюцца.

Санкцыі распаўсюджваюцца ў дачыненні да тых беларускіх банкаў, якія раней былі адключаныя ад SWIFT, цяпер яны трапілі пад поўны бан на транзакцыі.

Як раней казаў у каментары «Люстэрку» старшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, гаворка ідзе пра «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «Белінвестбанк» і «Банк Дабрабыт».

Чытайце таксама:

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі

У 18-м пакеце санкцый — чатыры беларускія кампаніі і завод «Легмаш», прадугледжваюцца захады супраць беларускіх банкаў

ЕС зацвердзіў новы пакет санкцый супраць Расіі

Каментары да артыкула