БЕЛ Ł РУС

Лясныя пажары сёлета знішчылі ў Еўропе тэрыторыю памерам з Люксембург

18.07.2025 / 17:43

Nashaniva.com

У Еўропе сёлета прыродныя пажары ахапілі тэрыторыю памерам з Люксембург — больш за 230 тысяч гектараў выгарэла з пачатку года. Гэта на 119% больш, чым у сярэднім бывае ў гэты час, паведамляе Euronews.

Згарэлыя парасоны ад сонцы на пляжы на поўдзень ад Афін, 26 чэрвеня 2025 года. Фота: AP

Прычына пажараў — спёка, засуха і кліматычныя змены, адзначаюць эксперты. Паводле даных Еўрапейскай сістэмы інфармацыі пра пажары ў лясах (EFFIS), яны вымушаюць дзясяткі тысяч людзей эвакуявацца, ужо ёсць як мінімум тры загінулыя — напрыклад, у Турцыі. Пажары выклікалі хаос на грэчаскім Крыце і ў французскім Марсэлі.

Навуковец Сара Картэр з арганізацыі Global Forest Watch кажа, што клімат змяняецца: летні сезон падаўжаецца, надвор’е становіцца сушэйшым і гарачэйшым, а лес — больш уразлівым да агню. Да таго ж гаспадаранне ў лясах не заўсёды эфектыўнае — шмат дзе вырошчваюць гаручыя віды дрэў, напрыклад, эўкаліпты.

Па стане на 15 ліпеня ў Еўропе зафіксавана 1230 пажараў — амаль у тры разы больш, чым звычайна. Асабліва моцныя пажары адбываліся ў лютым і сакавіку ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе, дзе былі сухія і цёплыя ўмовы.

Асобна адзначаецца сітуацыя ў Румыніі, дзе ўжо згарэла 123 000 гектараў, хоць звычайна гэта каля 23 000 гектараў за год. Гэта самы высокі паказчык сярод краін Еўропы ў 2025 годзе.

У Турцыі і Грэцыі таксама адзначаюцца вялікія страты лясоў, а ў Вялікабрытаніі — найвышэйшыя за 22 гады выкіды вугляроду, асабліва пасля пажараў у Шатландыі.

Па словах экспертаў, спраўляцца з пажарамі ў некаторых рэгіёнах становіцца амаль немагчыма: спалучэнне спёкі, засухі і ветру робіць тушэнне неэфектыўным. Таму вялікае значэнне маюць сістэмы ранняга папярэджання, каб людзі маглі своечасова эвакуявацца.

Спецыялісты заклікаюць людзей, асабліва турыстаў, быць уважлівымі і гатовымі да рызыкі, звязанай з пажарамі — страта жылля, пагаршэнне якасці паветра, небяспека для жыцця.

Чытайце таксама:

У нацыянальным парку Каталоніі бушуе моцны пажар

Горача, як у пекле. Як Еўропа перажыла адзін з самых гарачых месяцаў за ўсю гісторыю назіранняў

Вялікі лясны пажар у Столінскім раёне — тушаць з верталёта

Уначы на пажары ў лесе ў Воранаўскім раёне маліліся ксёндз, вяскоўцы і блогер

«Жорсткасць пад выглядам дабрачыннасці». У Аўстраліі з верталёта расстралялі да 700 каал

Каментары да артыкула