БЕЛ Ł РУС

Змянілі правілы забеспячэння арміі транспартам у ваенны час

18.07.2025 / 20:2

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 18 ліпеня 2025 года падпісаў указ № 282, які ўносіць змены ў ранейшы ўказ № 434 ад 14 жніўня 2001 года. Гэты новы дакумент увядзе дадатковыя меры па забеспячэнні Узброеных Сіл і іншых вайсковых фарміраванняў транспартнымі сродкамі, уключаючы беспілотнікі, якія будуць выдзяляцца дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі падчас мабілізацыі і ў ваенны час.

Фота ілюстрацыйнае

Цяпер вайскова-транспартны абавязак распаўсюджваецца не толькі на дзяржаўныя органы, але і на іншыя арганізацыі і нават на грамадзян, якія атрымалі транспарт па дамове фінансавага лізінгу.

Акрамя таго, удакладняецца, як будуць вызначацца мабілізацыйныя заданні для пастаўшчыкоў транспарту і як іх улічваць падчас мабілізацыі.

Мінабароны нададзеныя паўнамоцтвы па вызначэнні спісаў запасных частак, інструментаў і інвентару, неабходных для працы пастаўляемых транспартных сродкаў.

Кантроль за выкананнем вайскова-транспартнага абавязку будзе ажыццяўляць Савет Міністраў.

Чытайце таксама:

«Народ павінен на гэту ўладу маліцца». Лукашэнка патрабуе, каб пасля арміі хлопцы вярталіся строга на ранейшыя месцы працы

Лукашэнка зрабіў чатырох палкоўнікаў генераламі

Лукашэнка запатрабаваў ад вайскоўцаў вынайсці цуд-машыну для барацьбы з дронамі

Каментары да артыкула