Кнігарня з беларускімі кнігамі ў Вільні, якая перажыла патоп, просіць дапамогі
Трэба выратаваць кнігі, якія пацярпелі падчас нядаўняй залевы ва Ужупісе.
Краму затапіла. Мноства кніг, у тым ліку на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах, намоклі або наогул патанулі ў брудзе, паведамляе «Волна».
Крама шукае валанцёраў, ахвотных папрактыкавацца ў аднаўленні кніг. Сёння да 22 гадзіны можна зайсці ў The Bookest World у памяшканні кавярні Not only coffee ва Ужупісе (вул. Užupio, 13). Спытайцеся ў барысты — ён падкажа, дзе ляжаць скрыні з кнігамі на лячэнне. У кожнай каля 25 кніг.
Кнігі трэба сфатаграфаваць па адной. Асобна вонкавую вокладку і некалькі здымкаў, каб можна было ацаніць ступень пашкоджання. Потым трэба беражліва высушыць кнігі паводле інструкцыі.
Яе можна атрымаць, напісаўшы ў тэлеграм @junipher або на электронную пошту librarian@the.bookest.world. Спатрэбяцца белыя папяровыя ручнікі або туалетная папера.
Сушка зойме некалькі дзён. Потым кнігі трэба зноў сфатаграфаваць, скласці ў скрыню і вярнуць у The Bookest World. Фотаздымкі даслаць у тэлеграм або на электронную пошту.