БЕЛ Ł РУС

Вяртаюць дамоў хлопчыка з Беларусі, якога спрабавалі схаваць у Казахстане

19.07.2025 / 17:25

Nashaniva.com

У маі 2025 года маленькі Дзіма страціў маці, а людзі, якія апекаліся хлопчыкам, спрабавалі схаваць яго ў Карагандзе. Пасольства Беларусі звярнулася да казахстанскіх уладаў з просьбай дапамагчы ў пошуках дзіцяці, паведаміла беларускае МЗС.

Фота: facebook.com/belarusmfa

Супольнымі намаганнямі беларускіх дыпламатаў і казахстанскіх службаў хлопчыка знайшлі і 16 чэрвеня часова размясцілі ў дзіцячым доме «Шапагат». 18 ліпеня консул Беларусі разам са спецыялістамі з Полацка забраў хлопчыка, каб перавезці яго на радзіму.

19 ліпеня ў пасольстве Беларусі ў Казахстане з хлопчыкам сустрэўся і ўручыў яму падарункі беларускі пасол Аляксей Багданаў. 

Чытайце таксама:

«Стары сабака памёр без мяне. Трэба будзе знаёміцца з новым». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Дэпутат Гайдукевіч заклікаў нападаць на апазіцыянераў за мяжой: Гэты ўчынак будзе залічаны пры вяртанні

Беларусаў з жэнеўскімі пашпартамі не пусцілі ў Варшаве на самалёт у Малдову

Каментары да артыкула