БЕЛ Ł РУС

Расійскія дроны атакавалі Ізюм і Запарожжа, ёсць параненыя

20.07.2025 / 8:1

Nashaniva.com

Падчас расійскай атакі ў ноч на 20 ліпеня чатыры беспілотнікі трапілі ў Ізюм. Адзін з іх пашкодзіў жылы двухпавярховы дом, два мірныя жыхары атрымалі раненні, паведаміла Ізюмская гарадская ваенная адміністрацыя.

Яшчэ тры трапілі па нежылым прыватным доме.

Пашкоджаны дом у Запарожжы пасля атакі ў ноч на 20 ліпеня 2025 года. Фота: Запарожская абласная ваенная адміністрацыя

Дроны атакавалі таксама Запарожжа. У выніку пацярпелі тры жанчыны. Дзве з іх — 64 і 73 гадоў — атрымалі раненні, калі дрон ударыў па іх доме ў Прыморскім, паведаміў кіраўнік Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў.

У доме выбітыя вокны і пашкоджаны фасад. Жанчынам аказана неабходная медыцынская дапамога.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула