БЕЛ Ł РУС

Міністр па надзвычайных сітуацыях расказаў, як пазнаёміўся з жонкай

20.07.2025 / 11:39

Nashaniva.com

«Кар'ера яе была загублена начыста».

Вадзім Сіняўскі. Фота: МНС

Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі расказаў у кулінарнай перадачы на СТБ, як пазнаёміўся са сваёй жонкай.

Гэта было ў 1989 годзе. Ён ішоў займацца прафарыентацыйнай працай з дзецьмі, а жонка пасля заняткаў ва ўніверсітэце гуляла па горадзе.

«Пазнаёміліся каля кулінарыі. Мяне рабяты папрасілі купіць пірожныя на дзень народзінаў, ну і задаў ёй простае пытанне: «Вітаю, як вас завуць?», — згадвае міністр.

У жніўні 1990 пара ажанілася. Цяпер у іх двое дзяцей.

«Жонка — самы надзейны чалавек у маім жыцці. Тое, што яна са мной пражыла, напэўна, я б не пажадаў ніводнай жанчыне прайсці. Я ж шмат разоў пераязджаў, а яна ні разу не адмовілася, таму што цяжка і складана! Трэба, наперад. Таму кар'ера яе была загублена начыста», — расказаў Сіняўскі.

У ранейшых інтэрв'ю ён расказваў, што жонка працавала галоўным спецыялістам у Гродзенскім аблвыканкаме (Сіняўскі да таго, як стаць міністрам, узначальваў міліцыю Гродзенскай вобласці).

Чытайце таксама:

Кіраўнік МНС: У выпадку ўзброеных момантаў гатовы выдзяліць 1,5 тысячы чалавек

«Магу агучыць некаторыя закрытыя рэчы». Міністр надзвычайных сітуацый расказаў, куды беларусам хавацца ад ракетных удараў

Каментары да артыкула