БЕЛ Ł РУС

Прапагандысцкі тэлеграм-канал згадаў, як памерлы прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі аддана працаваў на іх

20.07.2025 / 12:9

Nashaniva.com

«Ён ненавідзеў змагарскіх вылупкаў да зубнога скрыгатання».

Віталь Навіцкі. Фота: МНС

Прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі памёр у 41 год у 2022-м. Многім ён запомніўся як адкрыты да каментароў і актыўны ў твітары работнік. Але пасля смерці стала вядома пра іншы бок жыцця мужчыны.

Пасля 2020-га ў Навіцкага з'явілася новая функцыя — кантролю за сацсеткамі супрацоўнікаў МНС. А таксама аказалася, што Навіцкі супрацоўнічаў з адыёзным тэлеграм-каналам «Людажоры». Сярод тых, хто вядзе канал — супрацоўнік «СБ» Юрый Церах, а сэнс іх допісаў — паліваць брудам апазіцыйных палітыкаў, незалежных дзеячоў грамадства і культуры, Украіну і Захад.

Нядаўна асобу Навіцкага згадалі ў праекце «Медыяжаба» (там журналісты абмяркоўваюць працу медыя), на што канал «Людажоры» адрэагаваў і выдаў характарыстыку свайму былогу калегу.

«Віталік Навіцкі з самага дваццатага года быў у нашай таталітарнай секце «Людажоры» (…). І змагарскіх вылупкаў ён ненавідзеў да зубнога скрыгатання. І вось тады, у самыя гарачыя і турбулентныя часы, разабраўшыся з асноўнымі службовымі абавязкамі ў якасці прэс-сакратара МНС, ён прыходзіў сюды, і дапамагаў ламаць хрыбет мяцяжу на інфармацыйным полі. Ён літаральна біўся за Беларусь да апошняга ўздыху», — напісалі ў канале.

Чытайце таксама:

Двайное жыццё прэс-сакратара МНС Віталя Навіцкага

Каментары да артыкула