БЕЛ Ł РУС

У пасажырскага Boeing 767 падчас палёту ў ЗША загарэўся рухавік

20.07.2025 / 13:16

Nashaniva.com

Інцыдэнт здарыўся неўзабаве пасля ўзлёту.

Момант узгарання. Скрыншот: LA Flights with Peter / YouTube

У ЗША ў пасажырскага самалёта Boeing 767 загарэўся адзін з рухавікоў падчас палёту.

Самалёт авіякампаніі Delta Airlines, які накіроўваўся 18 ліпеня ў Атланту, быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт Лос-Анджэлеса пасля ўзгарання, паведамляе Бі-бі-сі.

На відэа відаць, як самалёт Boeing 767-400 набірае вышыню над Лос-Анджэлесам, а з левага рухавіка вырываецца полымя. Самалёт затым зрабіў круг і паспяхова прызямліўся на ўзлётна-пасадачнай паласе.

«Рэйс 446 авіякампаніі Delta вярнуўся ў Лос-Анджэлес неўзабаве пасля вылету праз няспраўнасць левага рухавіка самалёта», — паведаміў Бі-бі-сі прадстаўнік авіякампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула