Слуп, падобны да смерчу, бачылі пад Мазыром
Ужо не першы на гэтым тыдні ў Беларусі.
Скрыншот відэа телеграм-канала «Метеовайб»
19 ліпеня ў 20.40 у раёне Мазыра заўважылі слуп падобны да смерчу.
Як піша тэлеграм-канал «Метеовайб» там сфармавалася кандэнсацыйная варонка з даволі нізкай асновай, што можа казаць пра верагоднасць утварэння тарнада.
Падобныя навальнічныя з'явы ўсё часцей назіраюцца ў Беларусі. Так, 15 ліпеня смерч бачылі пад Мінскам.