БЕЛ Ł РУС

Мужчына схадзіў у казіно, скраў грошы з мінскай крамы і паехаў у Баранавічы

20.07.2025 / 15:30

Nashaniva.com

З мінскай крамы ў яго ўдалося скрасці больш, чым 600 рублёў. Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Ілюстрацыйны здымак

Пасля візіту ў казіно, 63-гадовы беларус вырашыў зайсці ў прадуктовую краму ў мінскім Уруччы. Адтуль у яго атрымалася скрасці больш за 600 рублёў — дагнаць мужчыну не атрымалася, піша міліцыя.

Пасля гэтага ён паехаў у Баранавічы, дзе яго і затрымалі. Са скрадзеных грошай ён паспеў патраціць каля 50 рублёў. 

Супраць беларуса распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула