БЕЛ Ł РУС

Беларускія памежнікі затрымалі мужчыну, які ехаў з Літвы разам з самакруткай марыхуаны

20.07.2025 / 18:30

Nashaniva.com

Папіросы з марыхуаны былі складзеныя ў пачак ад цыгарэт, паведамляе прэс-служба мытні. Пах пачуў служэбны сабака.

Затрыманы беларус. Фота: прэс-служба мытні

41-гадовага грамадзяніна Беларусі затрымалі на КПП «Каменны Лог». Ён ехаў з Літвы на машыне разам са сваёй жонкай.

На тое, што мужчына можа перавозіць нейкія рэчывы, указаў службовы сабака. Усяго ў беларуса знайшлі дзве самакруткі з тытунём, у якіх заўважылі ярка-зялёныя ўкрапіны.

Супраць яго распачалі крымінальную справу аб захоўванні, набыцці ці вырабе наркотыкаў (частка 1 арт. 328 КК).

Самакруткі з марыхуанай. Фота: прэс-служба мытні

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула