Як усталяваць кандыцыянер на фасадзе дома? Камунальнікі патлумачылі
Кандыцыянер лічыцца інжынерным абсталяваннем. Таму для таго, каб усталяваць яго на сваім доме, трэба звярнуцца да выканкаму. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі падзялілася інструкцыяй.
Ілюстрацыйны здымак
Заяву аб усталяванні кандыцыянера трэба падаць у мясцовы выканкам.
Да яе трэба прыкласці:
- пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу,
- тэхнічны пашпарт,
- дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на памяшканне — для ўласніка памяшкання.
Адной з падстаў для адмовы ў дазволе ўстаноўкі кандыцыянера можа стаць тое, што фасад дома выходзіць на галоўныя вуліцы і плошчы, удакладнілі камунальнікі.
Пасля таго, як атрыманы дазвол ад выканкама, чалавек можа заключыць дамову з тым, хто будзе ўсталёўваць кандыцыянер.