БЕЛ Ł РУС

Цягнік Анапа — Мінск затрымліваецца на 6 гадзін з-за атакі беспілотнікаў

20.07.2025 / 20:11

Nashaniva.com

Некалькі дзясяткаў цягнікоў затрымліваюцца праз атаку беспілотнікаў на станцыю Ліхая ў Растоўскай вобласці. Некаторыя цягнікі адстаюць больш чым на 10 гадзін, паведамляе расійскі тэлеграм-канал Baza.

Скрыншоты з квіткамі на цягнікі, якія спазняюцца

Затрымліваюцца ў тым ліку цягнікі, якія ехалі з Анапы ў Мінск і Смаленск. Яны адстаюць ад раскладу амаль на 6 гадзін.

Пры гэтым пасажыры скардзяцца на духату ў вагонах і дрэннае харчаванне: па іх словах, за 10 лішніх гадзін ім далі локшыну хуткага прыгатавання і бутэльку вады.

Усяго за дзень 20 ліпеня затрымліваюцца каля 130 цягнікоў. Частку трафіку ўдалося аднавіць.

Расійская чыгунка заявіла, што змена ў руху цягнікоў адбылася праз «здарэнне на станцыі Ліхая».

У ноч на 20 ліпеня ў Расіі адбылася атака на станцыю Ліхая. У выніку падзення абломкаў БПЛА загарэўся будынак, размешчаны ля станцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула