БЕЛ Ł РУС

Тандэм прэзідэнта Францыі і яго прэм'ер-міністра стаў самым непапулярным у сучаснай гісторыі краіны

20.07.2025 / 22:28

Nashaniva.com

Папулярнасць Эмануэля Макрона раней ніколі не апускалася ніжэй за 20%, але цяпер атрымлівае 19%. Пра гэта сведчыць апытанне IFOP/JDD, дадзеныя якога прыводзіць Le Figaro.

Эмануэль Макрон. Фота: Ludovic Marin / AP

Эмануэль Макрон, які знаходзіцца ва ўладзе з 2017 года, і Франсуа Байру, прызначаны прэм'ер-міністрам у снежні, складаюць самы непапулярны ўладны тандэм у сучаснай гісторыі Францыі.

Працай Макрона задаволеныя толькі 19% апытаных — гэта, праўда, больш, чым было ў свой час у Франсуа Аланда (13%).

Узровень адабрэння Байру склаў 18%. Сукупная падтрымка Макрона і Байру складае 37%.

Сукупная падтрымка Аланда і яго прэм'ера была 51%.

Нават сярод выбаршчыкаў Макрона на прэзідэнцкіх выбарах 2022 года толькі 49% У цяперашні час задаволены яго дзейнасцю.

Прэм'ер-міністр Франсуа Байру тым часам стаў самым непапулярным кіраўніком урада ў сучаснай гісторыі Францыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула