БЕЛ Ł РУС

У Якуціі ў абрыў сарваўся аўтобус з вахтавікамі. Загінулі 13 чалавек

21.07.2025 / 8:12

Nashaniva.com

Кіроўца аўтамабіля «КамАЗ-вахтоўка» пры выездзе з шахты «ГАК Дзянісаўскі» з'ехаў у абрыў і перакуліўся. Вышыня абрыву склала каля 30 метраў.

У Следчым камітэце Расіі заявілі, што кіроўца не справіўся з кіраваннем. Заведзена крымінальная справа аб аказанні небяспечных паслуг.

Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 33 чалавекі: 13 загінулі і 20 пацярпелі — двое з іх у цяжкім стане. У Нерунгрынскім раёне абвешчана жалоба.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула