БЕЛ Ł РУС

Гродзенца, які чатыры гады хаваўся ў горадзе ад сілавікоў, прысудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

21.07.2025 / 11:3

Nashaniva.com

33-гадовы Мікіта Самарын быў у вышуку з 2021 года.

Гродзенца Мікіту Самарына прысудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, піша «Гарадзенская праваабарона».

Суд над Самарыным пачаўся 2 ліпеня 2025 года ў Гродне. Вядома, што яго судзілі па двух артыкулах КК — арт. 364 «Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і арт. 411 «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Вядома, што Самарына трымаюць у штрафным ізалятары ў жорсткіх умовах.

У снежні 2020 года Мікіта ўжо быў асуджаны да 4 гадоў хіміі за тое, што распыліў газ падчас пікета каля Кастрычніцкага РАУСа Гродна.

Аднак пасля прысуд яму замянілі на 2,5 года калоніі. Самарын не пайшоў на апеляцыю і застаўся на свабодзе. Увесь час пасля суда Мікіта хаваўся ад сілавікоў.

У адзін з дзён сакавіка позна вечарам міліцыянеры заўважылі яго ў адным з жылых комплексаў Гродна. Пры сабе ў яго не было пасведчання асобы, а даныя, якія ён назваў, адсутнічалі ў базе МУС.

Па інфармацыі міліцыі, калі Мікіту сказалі ехаць у РАУС, ён зламаў аднаму з міліцыянераў руку і паспрабаваў уцячы ад іх праз раку. Але яго дагналі і затрымалі.

У Гродне Самарын працаваў аўтарэстаўратарам, быў сябрам клубу рэканструктараў рэтрааўтамабіляў «Вінтаж». Не раз удзельнічаў у фотасесіях і гарадскіх фэстах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула