БЕЛ Ł РУС

Газетная публікацыя выратавала мінчанку ад крымінальнага пераследу і страты грошай

21.07.2025 / 11:50

Nashaniva.com

58-гадовую жанчыну ўвялі ў зман зламыснікі, што дзейнічалі па схеме «лжэБелтэлекама».

 Яны пераканалі яе задэклараваць усе зберажэнні, а затым папрасілі «дапамагчы двум пенсіянерам» — перавезці буйную суму грошай у суседнюю краіну для перадачы «страхавому агенту».

Даверлівая мінчанка адправілася ў дарогу на цягніку, маючы пры сабе больш за 16 тысяч даляраў уласных сродкаў, а таксама 14 тысяч даляраў і звыш 15 тысяч еўра, што належалі іншым людзям.

Лёсавызначальным аказаўся прыпынак на адной з станцый: купіўшы газету, жанчына натрапіла на матэрыял, дзе падрабязна апісвалася схема махлярства «лжэБелтэлекама». Асэнсаваўшы, што стала ўдзельніцай злачыннай аферы, яна спыніла паездку, вярнулася ў Мінск і звярнулася ў міліцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула