БЕЛ Ł РУС

Па-беларуску ў 2024 годзе выйшла 12,5 працэнта кніг

21.07.2025 / 12:10

Nashaniva.com

У 2024 годзе асноўная доля выпуску кніг па назвах прыпадала на рускамоўныя выданні — 80,9%, кнігі на беларускай мове — 12,5%, на іншых мовах — 6,6%. На беларускай мове выпушчана 893 назвы кніг тыражом 3,1 млн экзэмпляраў, паведамляе Кніжная палата.

Падобныя моўныя тэндэнцыі ў беларускім кнігавыданні захоўваюцца на працягу апошніх дзесяцігоддзяў — штогод на рускай мове выпускаецца ў сярэднім 80% кніг, на беларускай — каля 13%. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула