БЕЛ Ł РУС

Ізраіль пачаў наземную і паветраную аперацыю ў цэнтры сектара Газа

21.07.2025 / 13:2

Nashaniva.com

Аперацыя пачалася раніцай у панядзелак, усяго праз некалькі гадзін пасля таго, як ізраільскія вайскоўцы загадалі эвакуявацца жыхарам шасці жылых кварталаў у паўднёва-заходняй частцы горада.

Фота: Moiz Salhi/Anadolu via Getty Images

Ізраільскія войскі пачалі наземную і паветраную аперацыю ў горадзе Дэйр-эль-Балах у цэнтральнай частцы сектара Газа — у мясцовасці, дзе на зямлі баявых дзеянняў не было больш за 20 месяцаў, паведамляе Бі-бі-сі

Аперацыя пачалася раніцай у панядзелак, усяго праз некалькі гадзін пасля таго, як ізраільскія вайскоўцы загадалі эвакуявацца жыхарам шасці жылых кварталаў у паўднёва-заходняй частцы горада.

Цяпер у гэтым раёне знаходзяцца тысячы бежанцаў з Рафаха і Хан-Юніса на поўдні Газы.

Гуманітарнае ўпраўленне ААН назвала загад аб эвакуацыі «яшчэ адным спусташальным ударам» па гуманітарных намаганнях у Газе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула