БЕЛ Ł РУС

Кот прэзідэнта Інданезіі ўзяты пад дзяржаўную ахову

21.07.2025 / 13:19

Nashaniva.com

Былы вулічны кот Бобі, узяты дзевяць гадоў таму з вуліцы, пражывае сваё найлепшае жыццё.

Кот Бобі Кертанегара інданезійскага прэзідэнта Прабова Субіянта аказаўся ў цэнтры грамадскай увагі пасля таго, як у сетцы з’явілася відэа яго з’яўлення на публічным мерапрыемстве ў суправаджэнні супрацоўнікаў аховы.

MIRIS

Digaji dengan keringat rakyat
Cuma buat mengawal seekor kucing?

Sudah sebegitu tersesatkah kita sebagai bangsa sampai praktek seperti ini masih bisa berlangsung di tahun 2025? pic.twitter.com/CRFySxHxm2

— ꦩꦸꦂꦠꦝ (@MurtadhaOne1) July 15, 2025

Відэа, знятае падчас мерапрыемства Cat Lovers Social Day 2025 у Джакарце, паказвае, як ката вязуць па сцэне ў спецыяльным вазку, у суправаджэнні як мінімум трох паліцэйскіх.

Ахоўнікі акуратна перастаўляюць вазок на прыступках, каб крый Божа не патрывожыць жывёлу.

Кот карыстаецца дзяржаўнай аховай, заявіў намеснік міністра Дзяржсакратарыята рэспублікі Ардыянтора.

У Бобі, былога вулічнага ката, якога Прабова прытуліў каля дзевяці гадоў таму, ёсць свой акаўнт у Instagram з мільёнам падпісчыкаў. Ён стаў знакамітасцю. Паглядзіце, з якой любоўю корміць яго прэм'ер Аўстраліі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула